ПЭНТАГОН: НАТО НЕ ГАТОВАЕ ДА КАНФЛІКТУ З РАСЕЯЙ

Высокапастаўленыслужачы Пэнтагону Майкл Карпэнтэр, якізаймаецца Расеяй, Украінай і Эўразіяй,у выступе перад сэнацкай камісіяйзамежных спраў прызнаў, што НАТО ня ўстане абараніць краіны Балтыі адрасейскай агрэсіі.

Карпэнтэрна форуме Сэнату ЗША прадстаўляўінфармацыю на тэму абарончых магчымасьцяўНАТО ў краінах Балтыі (Летувы, Латвіі,Эстоніі) у выпадку, калі б у гэтым рэгіёнеадбылася канфрантацыя з Расеяй.

Улютым амэрыканская інтэлектуальнаягрупа RAND прадставіла даклад, зь якогавынікала, што расейцы былі б у станеперамагчы сілы НАТО ў гэтым рэгіёне напрацягу 60 гадзін. Карпэнтэр, якога прагэты даклад спытаў сэнатар Коры Гарднэр,прызнаў, што НАТО сапраўды не падрыхтаванаеда канфрантацыі ў гэтым рэгіёне.

Утой жа час прадстаўнік Пэнтагонузапэўніў, што ЗША дапаможа ўзмацніцьпрысутнасьць НАТО ў гэтым рэгіёнеБалтыйскага мора. У гэтым кантэксьцеён згадаў аб планах накіраваньня наўсходні фланг мэханізаванай брыгады.

arb

Пераклаўз польскай В. Буйвал.

Крыніца:польская газэта “Rzeczpospolita”,10.06.2016

http://www.rp.pl/Polityka/160619991-Pentagon-NATO-niegotowe-na-konflikt-z-Rosja.html