БЕЛАРУСЫ — ЗА БЕЛАРУСЬ! НІШТО НЕ ЎРАТУЕ НІ МАСКОЎШЧЫНУ, НІ ЯЕ МЕНСКАГА САТРАПА

(Кастрычніцкі Сойм 2016 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

9 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговыСойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Падзеі, штосупраць Беларусі”. З дакладам выступіўсп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусіабавязкаў старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўца зрабіў агляд эканамічнагаставішча ў нашай краіне. Ужо многіяпрактыкі вытворчасьці і бізнэсу ўадкрытую кажуць, што “мы набліжаемсяда катастрофы”, што “цяпер даводзіццатолькі выжываць, няма ніякага разьвіцьця”.Неэфэктыўнасьць эканомікі нашайакупаванай краіны становіцца відавочнайдля ўсё большай колькасьці людзей. Мыўжо цяпер катастрафічна адстаем адцывілізаванага сьвету па тэхналогіях,арганізацыі працы і па іншых парамэтрахэканамічнай дзейнасьці. Прычына адна– штучная прывязка эканомікі Беларусіі ўсіх іншых грамадзкіх сістэм данедаразьвітай і нецывілізаванай Расеі,служэньне кіруючых колаў не нацыянальнымінтарэсам, а інтарэсам чужой дзяржавы.Лукашэнка ў сваім звароце да “палатак”адназначна вызначыў шлях эканамічнагападзеньня ў сваім тэзісе – “ня будзеніякіх рэформ”.

Ніякага разьвіцьця і рэформ няма і непрадугледжваецца пад крамлёўска-лубянскімрэжымам і ў Расеі, якая непадзельнараспараджаецца нашай краінай. Крэмльідзе на паглыбленьне канфрантацыі зцывілізаваным дэмакратычным сьветам.У гэтым крамлёўскія эліты бачаць апошнююмагчымасьць захаваць сваю ўладу інарабаваныя багацьці народаў. Мыназіраем, як пуцінскі рэжым набліжаеццада поўнай ізаляцыі каласальнай імпэрыіпаводле сталінскага ўзору. Урэшцегаспадары Расеі павінны спыніць уцёкілепшых інтэлектуальных і творчых сілаў,капіталаў у замежжа. Самым трывожным угэтым ёсьць тое, што ва ўсіх гэтыхпрацэсах яны разглядаюць Беларусь яксваю вотчыну, дзе павінны дзейнічацьтыя ж правілы блакады. Толькі народнысупраціў можа сарваць гэты падступныплан усталяваньня ў Беларусі дзікайкрамлёўскай дэспатыі сталінскага тыпу.Ведаючы пра ўсё гэта, беларусы не павінныўпадаць у адчай і жыць у пэсімізме. Мына сваёй зямлі, мы павінны абараніцьнаш нацыянальны дом ад маскоўскіхакупантаў. Наперадзе ў Масквы – канчатковыімпэрскі распад, у Беларусі – вызваленьнеі нармальнае разьвіцьцё разам зь іншымівызваленымі народамі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Многія людзі (нават нямаючы спэцыяльнай паліталагічнай абопсіхалагічнай падрыхтоўкі) заўважылі,знаёмячыся з выступам начальніка рэжымуперад “палатачнікамі”, адну дамінуючуюрысу – “Дык адчуваецца, што Лукашэнкавельмі баіцца…” Сапраўды, рэжымныябаяцца адказнасьці, катастрофы,пакараньня, люстрацыі, юрыдычныхнаступстваў сваіх дзеяньняў па разбурэньнюБеларусі. Гэта значыць, што людзямтворчым, працоўным, беларускім патрыётамня трэба баяцца, зьнішчальнік ужо ўпадаеў паніку. Трэба кансалідавацца і быцьгатовым для стваральнай працы пааднаўленьню і нармалізацыі жыцьця ўБеларусі. Для гэтага грамадзтва павіннаідэнтыфікаваць асноўную праблему –гібрыдную расейскую акупацыю Беларусіі дзеяньні акупантаў, а таксама асноўныспосаб, які ўжываюць акупанты дляаслабленьня і разбурэньня Беларусі –злачынную палітыку русіфікацыі. Безусьведамленьня гэтага надта цяжка будзенават проста арыентавацца ў драматычныхпадзеях бліжэйшага часу.

Сябры Сойму паведамілі пра спыненьнепрацы ўсё новых прадпрыемстваў і бізнэсаўу Беларусі, пра звальненьне работнікаў,пра мізэрныя заробкі тых, што пакультрымаюцца на працоўных месцах. Заказыі, адпаведна, заробкі ёсьць толькі там,дзе ідзе праца на ВПК. Гэта трывожыцьлюдзей, яны задаюцца пытаньнямі абмілітарызацыі і агрэсіўнай палітыцыРасеі. А тут Лукашэнка заяўляе “палатнікам”і грамадзтву, што “мы павінны памірацьза Расею”. Сустрэчы з грамадзтвам паўсяе краіне сьведчаць аб тым, што нямаў нас нават вельмі малой колькасьцілюдзей, гатовых паміраць за Маскву іваяваць за яе інтарэсы. Нічога ня выйдзеў маскоўскіх ваяводаў. Беларусам трэбане дапусьціць, каб наша тэрыторыя былаператворана ў плацдарм маскоўскаганашэсьця на Заходнюю Эўропу або Украіну,а потым у тэатр ваенных дзеяньняў чужойнам вайны. Разумеюць гэта і акупанты.Апошнім часам у Беларусь засяляюцьвялікую колькасьць расейскіх адстаўнікоўарміі і спэцслужбаў РФ. Гэтыя “пэнсіянэры”не кансэрвуюцца, а адразу пераходзяцьда справы: арганізоўваюць “вэтэранскіяі казацкія структуры”, вядуць рэй умілітарысцкім (“патрыятычным”)абалваньваньні насельніцтва. Паўсюльназіраецца таксама актывізацыя дзейнасьцідробнай агентуры ўплыву (стукачоў,шаптуноў, галёкальшчыкаў). Гэта, якправіла, жвавыя вайсковыя адстаўнікі.Яны прыстаюць да беларусаў на вуліцы,у транспарце, у грамадзкіх месцах ірасказваюць, якія “харошыя Лукашэнкаі Пуцін”, “как нам, славянам, надодержаться вместе” і падобнае. Бачна,што гэтыя асобы прайшлі спэцпадрыхтоўку.Яны могуць і па-беларуску пагаманець,і Купалу прадэкламаваць. Рэжымнаягёбэльсаўшчына набірае новыя рысы. Алегэтае мельцяшэньне ўжо ня выратуе ніімпэрыю, ні яе сатрапію.

Сойм абмеркаваў інфармацыю пра спробыафіцыйнага Берліна распачаць паступовуюлегітымізацыю лукашэнкаўскага“псэўдапарляманту”, а потым імарыянэткавага рэжыму ў цэлым. Былапрынята Заява “Аб недапушчальнасьціпрызнаньня сфальшаваных парляманцкіхвыбараў у Беларусі”.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

9 кастрычніка2016 г.