РЭЖЫМ ПЛЯНУЕ НОВУЮ ТАКТЫКУ ЗЬНІШЧЭНЬНЯ КУРАПАТАЎ

Зразумеўшы,што беларусы гуртуюцца, каб абараніцьНародны Мэмарыял у Курапатах адлукашысцкай “мэмарыялізацыі”, рэжымныяслужкі пачалі блытаць сьляды. Зьявілісяпублікацыі, у тытулы якіх выведзенанаступнае: “Крыжы ў Курапатах чапацьня будуць”. Прыкладна тое ж выдаў уінфармацыйную прастору лукашэнкаўскіміністр культуры тав. Святлоў: маўляў,крыжы не зачэпім. Міністр яшчэ паспрабаваўпатлумачыць ненармальную і жульніцкуюпа сутнасьці тэрміновасьць у правядзеньні“конкурса на праект мэмарыялізацыі”.Маўляў, праекты ўжо даўно ляжаць у тэчкаху выглядзе эскізаў, іх цяпер толькітрэба дастаць і паказаць.

Хлусяцьі адзін і другі. Фронтаўцы амаль штоднясустракаюць на тэрыторыі НароднагаМэмарыялу ў Курапатах групкі асоб зфотаапаратамі. Тыя ходзяць па магілахі нешта ўсё прыкідваюць. У вынікузнаёмства высьвятляецца, што гэтаархітэктары і скульптары. Яны ўжоскалочваюць “творчыя групы” і з ходуробяць накіды сваіх будучых “конкурсныхпраектаў”. Абсалютная бальшыня гэтыхасобаў НІКОЛІ НЕ БЫЛА Ў КУРАПАТАХ,апынулася тут упершыню. Хаця йдзеццапра людзей творчых прафэсій, якія жывуцьу нашай сталіцы. Курапаты іх ніколі(ніколі!) не цікавілі. Зразумела, што ўнародных абаронах сьвятыні, крыжаўзьвіжаньні,даглядзе за магіламі яны ніколі неўдзельнічалі. Гэта мякка кажучы людзіабыякавыя і выпадковыя. Быў бы конкурсна мэмарыялізацыю дасягненьняўгэбізма-лукашызма, яны б і туды панесьлісвае праекты.

Яны,маўляў, крыжы “ня будуць рушыць”? Нявыключана, што на першым этапе яно такі будзе. Паставяць бэтонную пачвару ўсамым цэнтральным месцы НароднагаМэмарыяла і зробяць “дорожки” і“лавочки”, як паабяцаў міністр Святлоў.Але гэта будзе толькі пачатак. Калітакое здарыцца, беларусы дапусьцяць натэрыторыю сьвятыні лютых ворагаў ўсягонацыянальнага і сьвятога.

Няўсе ведаюць, але ведаць трэба: усе праектыкультавых пабудоў і помнікаў павінныатрымаць афіцыйнае ўзгадненьне ў КГБРБ (гэта яшчэ савецкая традыцыя). Уяўляецесябе, кантора – спадчыньнік НКВД,расстрэльшчыка людзей у Курапатах іпаўсюль – будзе даваць сваё “адабрам-с”на нешта пластычна-архітэктурнае, штонамерваюцца нагарадзіць на магілахахвяраў. У сучаснай эўрапейскай гісторыітакога яшчэ не было. Разам з “часовней”і печкамі-лавачкамі ў Курапаты ўлезуцьпапы чужой беларусам арганізацыі РПЦ.Масква ім падкажа, што рабіць далей.Ведаючы гэты рэжым, Маскву і памятаючыіхнія ранейшыя дзеяньні вакол Курапатаўі на тэрыторыі сьвятыні, можна несумнявацца, што галоўная іхняя задача– у бліжэйшы час зьнішчыць крыжы імагілы, заліць сьвятыню бэтонам іназаўжды схаваць сьляды расейскагазлачынства на нашай зямлі, зьнішчыцьўжо вядомы ў цэлым сьвеце НародныМэмарыял, створаны беларускім народам.

Алетак ня будзе. Па ўсёй краіне людзірыхтуюцца да абароны сьвятыні. Беларусызноў (як гэта было ў 2001 годзе) зьвернуццада міжнароднай супольнасьці, ПапыРымскага, парлямантаў, палітычных,культурных, грамадзкіх і рэлігійныхдзеячаў дэмакратычных краін з заклікамспыніць зьнішчэньне сьвятыні. Ужо заразпатрыёты паведамляюць у сьвет прапагрозу, якая навісла над НароднымМэмарыялам. Цемра ня пройдзе!

Уабароне Курапатаў хай ствараюцца імацуюцца групы падтрымкі народнагаруху “Вольная Беларусь”.

АлесьХадасевіч