МІТЫНГ ДА 25-Й ГАДАВІНЫ ПРЫСЯГІ БЕЛАРУСКІХ ВАЙСКОЎЦАЎ БАЦЬКАЎШЧЫНЕ

8верасьня з 18.00 да 20.30 у Менску адбудзеццамітынг, прысьвечаны 25-й гадавіне Прысягібеларускіх вайскоўцаў на вернасьцьБацькаўшчыне (1992 г.).

8верасьня – Дзень Беларускай вайсковайСлавы, сьвята беларускіх патрыётаў,сьвята нашай вечнай Беларусі.

Мітынгадбудзецца ў Кіеўскім скверы, на пляцоўцыпобач з кінатэатрам “Кіеў”, перасячэньневул. Кахоўскай і бульвара Шаўчэнкі.Блізка праходзіць таксама вул. Арлоўская,прыпынак “Кіеўскі сквэр” (трал. 12, 33,38, 40; аўтобус 38).

Арганізатармерапрыемства – Кансэрватыўна-ХрысьціянскаяПартыя – БНФ. Атрыманы дазволМенгарвыканкама.

Інфармацыйнаякамісія КХП–БНФ і БНФ “Адраджэньне”

5верасьня 2017 г.