ВЫЙСЬЦЕ — ВЫКЛЮЧНА ПАЛІТЫЧНАЕ

(КастрычніцкіСойм 2017 г. Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

8кастрычніка ў Менску адбыўся чарговыСойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Дзеім далей”.З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў,намесьнік старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўцазрабіў агляд падзей апошняга месяца:актыўнай стадыі ваенных вучэньняў“Захад-2017” і становішча пасьля іхафіцыйнага заканчэньня. Пытаньняў ітаямніц тут больш, чым фактаў і статыстыкі.Людзей па ўсіх раёнах Беларусі ўразілавелічэзная колькасьць расейскай ваеннайтэхнікі і расейскіх вайскоўцаў у тыхрэгіёнах Беларусі, празь якія адбываласятранспартыроўка чужых войскаў і дзепраходзілі манэўры. Бачна было, штоўзброеныя чужынцы пачуваюцца тут “якдома”. Дарэчы, уся рэжымная прапагандана розныя лады падкрэсьлівала гэтаеакупанцкае “як дома”, настойлівадаказваючы нашаму народу, што цяпер ён“пад надзейнай абаронай”.

Здэмагогіяй у іх усё наладжана, а восьпраўдзівай інфармацыі ад іх не дачакаешся.Трэба па ўсёй краіне зьбіраць зьвесткіпра месцазнаходжаньне і колькасьцьчужога войска, якое ў любым сэнсе (наватнават паводле рэжымных законаў)знаходзіцца на нашай тэрыторыі нелегальна.Людзей зьдзівіў той “неверагодны факт”,што расейскую ваеншчыну бесперапынназавозілі ў Беларусь на працягу 2,5 месяцаў,а заявілі пра яе вывад з нашай краіныпраз два дні пасьля абвяшчэньня абзавяршэньні манэўраў. Зьвесткі прарасейскую ваеншчыну на нашай зямлі,пачалі ўжо пакрыху зьяўляцца ў Сеціве,трэба сачыць за гэтым. Чужое войска нанашай зямлі – гэта крыніца вялікайнебясьпекі для дзяржавы і народа. Яноне мае права тут знаходзіцца і дэ фактазьяўляецца акупацыйным, падлягаеліквідацыі.

Выступілісябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны.Яны паведамілі пра далейшыя скарачэньніпрацоўных месцаў у гарадах, пра гаспадарчыхаос у сельскай мясцовасьці. Беларускіямужчыны працягваюць шукаць заробкаў уРасеі, хаця за цяжкую працу там плацяцьусё менш. Бывае, што працоўны чалавекбыў падмануты, пакрыўджаны ў Маскве,рады, што вярнуўся адтуль жывы, і паўтараў:“Ніколі больш не паеду ў гэтае пекла!”Але пасядзіць без працы некалькі месяцаўі зноўку вымушаны ехаць у маскоўскаерабства, бо тут працы няма.

Мадэльштучнага развалу беларускай гаспадаркіі бізнэсу, распрацаваная расейскіміспэцамі і культывуемая мясцовымантыбеларускім рэжымам, пакуль штоспрацоўвае. З другога боку, у заходніхраёнах Беларусі многія беларусы бачацьпаратунак у выезьдзе на пастаяннаежыхарства ў Польшчу. Вырысоўваеццакарціна сацыяльнай катастрофы ў нашайкраіне, утворанай рэжымам, які выконваезагады Масквы. Тым часам Расея па-варварскувыкарыстоўвае нашы працоўныя сілы італенты. Выйсьце з гэтага становішча –выключна палітычнае, праз цывілізавануюліквідацыю антынароднага прамаскоўскагарэжыму і нармалізацыю нацыянальнага,сацыяльнага і эканамічнага жыцьця ўвызваленай ад унутранай акупацыіРадзіме.

Соймтаксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

8кастрычніка 2017г.