ВІНШАВАНЬНЕ СА СЬВЯТАМ

Паважаныяземлякі, дарагія беларусы! Віншую ўсіхз найвялікшым нацыянальным сьвятам --Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь!25-га жніўня 1991 года, пасьля ўпартага ізацятага змаганьня дэпутатаў НароднагаФронту з дэпутатамі камуністычнайнамэнклятуры, Вярхоўны Савет аднагалоснанадаў сілу канстытуцыйнага законуДэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі,прынятай у 1990 годзе. З 25 жніўня 1991 годаБеларусь стала незалежнай дзяржавай.Самае галоўнае ў тым, што Незалежнасьцьстала палітычнай рэальнасьцю. Неўзабавебылі вернутыя і зацьверджаныя ў якасьцідзяржаўных сімвалаў беларускіБел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня,створаныя новыя міністэрствы, нацыянальнаевойска, амбасады, межы, беларускія грошы,грамадзянства, наладжаныя міжнародныясувязі. Дзяржава Рэспубліка Беларусьбыла прызнана ва ўсім сьвеце. Пачалосякультурнае і дзяржаўнае будаўніцтвавялікай Беларускай нацыі, пасьлядоўнікаВялікага Княства Літоўскага, гістарычныхліцьвінаў і магутнай культуры. Вярнуласябеларуская школа, узьнікла радасьцьнацыянальнага існаваньня і сьветлыпогляд у будучыню.

У1994 годзе Беларусь стала ахвярайпрамаскоўскай унутранай акупацыі,спланаванай Лубянкай і Крамлём. 24 гадыантынацыянальнай цемры мелі катастрафічныявынікі для краіны. Але Сьцяг Незалежнасьцінад намі лунае. Ён у гары. Нішто нязьнішчыць Беларускую ідэю, якія бразбурэньні ні працягваліся. Краінавернецца ў пачатак да 25 Жніўня і пойдзенаперад вялікім народам. І тады ўжо --навечна.

ЖывеБеларусь! Са сьвятам! Слава Айчыне!

25жнівень 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК