БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ!

(Выступна сьнежаньскім 2018 г. Сойме КХП-БНФ іБНФ “Адраджэньне”)

Новы2019 год павінен быць лепшым для будучынінашай Бацькаўшчыны Беларусі.

Гэтанаш апошні Сойм у 2018 годзе. Варта азірнуццаі падсумаваць наш шлях. Гэта быў годнацыянальных юбілеяў і нацыянальныхвыпрабаваньняў. Ва ўсім гэтым нашапартыя прыняла дзейсны ўдзел. Мы правяліна патрэбным узроўні навукова-грамадзкуюканфэрэнцыю да 100-годдзя аб’яўленьняНезалежнасьці Беларускай НароднайРэспублікі, падрыхтавалі памятныя знакіда гэтай падзеі.

Мыпадрыхтавалі і правялі таксама канфэрэнцыіі мерапрыемствы, пасьвечаныя 30-гадовамуюбілею стварэньня Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне” і 30-годдзюадкрыцьця Курапатаў. Гэта вымагалаасаблівага падыходу і асаблівай працы.Яна была падрыхтавана з годнасьцю і надобрым узроўні. Таксама адбыліся ўсетрадыцыйныя мэмарыяльныя і культурныямерапрыемствы. Апошнія падзеі – Дзядыі 98-я гадавіна Слуцкага збройнага чыну.

Гэтыяж падзеі былі адзначаны за мяжой, дзепрыхільнікі нашай Партыі і беларускагаАдраджэньня прынялі актыўны ўдзел.

Асноўнайпалітычнай падзеяй гэтага году, аднак,сталі не юбілеі, а новы сістэмны наступна Курапаты, назавем так – усіх цёмныхсіл. Тут задзейнічаны ня толькі ўладыантыбеларускага рэжыму, але і інтарэсычужой дзяржавы з усходу. Атака йдзе падвух лініях – па лініі зьнішчэньняахоўнай зоны і дэманстрацыі зьнявагіпамяці пра генацыд і другое – паўварваньні ў Народны мэмарыял Курапатыі забіраньне могільніка пад юрысдыкцыюрэжымных установаў з мэтай далейшагаразбурэньня.

Барацьбапрацягваецца і будзе абвастрацца ў 2019годзе. Нам удалося часткова зраўняць іаслабіць некаторыя аспэкты наступу ўцэнтры Мэмарыяла. Мэмарыял ёсьць, алепагроза зьнішчэньня застаецца, янабудзе праяўляцца ў розных выглядах. Усёгэта запатрабуе ад нас мабілізацыі іправільных паводзінаў, разумеючы нашумісію ў гэтай справе.

Цяжкасьцьу тым, што ў барацьбе з гэтым рэжымам іягонай палітыкай супраць Курапатаў уабаронцаў ёсьць толькі мінімальныямагчымасьці, бо змагацца прыходзіццаса структурамі антыбеларускай улады,арганізаванымі на зьнішчэньне ў вынікуадзінай антыбеларускай паліыткі.

Упытаньні зносу рэстаран-бардэля,напрыклад, рэальна застаўся толькіфізычны пратэст, дэманстрацыя нязгодыі выкрыцьця злачынства, бо ўладныяструктуры цалкам падтрымалі мафію ісамы задзейнічаныя ў злачынстве. Гэтаяадзіная (прытым, цяжкая) магчымасьцьбыла скарыстаная грамадзкімі абаронцаміі пакуль што прыносіць інфармацыйнуюі маральную перавагу над ворагамічалавецтва. Ужо паўгода перад брамайзлачынага, незаконнага рэстарана ўахоўнай зоне стаіць чалавечая варта ісьведчыць праўду.

Гэтадаволі ўнікальны выпадак, справа, наякую здольныя толькі асаблівыя людзі.Яны знайшліся і прыдаліся, як бы скэптычнанехта да іх ні ставіўся. Гэта іхнігераізм, які дае вынік. І тут я паўтарутое, пра што кажу ўвесь час: у нацыі неіснуе лішніх людзей. Інтарэсы нацыіаб’ядноўваюць усіх, бо нацыя -- гэтавялікая сям’я людзей. Наша партыя адпачатку пасылае сваіх прадстаўнікоў укурапацкую варту ля брамы незаконнагааб’екта. Перамога там будзе за намі, якбы цяжка яна ні давалася.

Мыразумеем, што ёсьць вялікая сіла, якаяза адзін дзень можа ўратаваць і НародныМэмарыял, і зьмесьці са сьвятой зямлірэстаран-бардэль з уісімі яго шчэпкамі.Але гэтая сіла пакуль што сьпіць. Трэбаяе будзіць. Калі яна прачнецца, то адгэтага рэжыма і ягоных шалёных сабакмокрага месца не застанецца. Пакуль штозмагаемся і церпім; церпім і змагаемся.

Міжнародныяпадзеі важныя для нас, гэта перш за ўсёпадзеі ва Украіне і Польшчы. Мыпадтрымліваем і будзем падтрымлівацьбарацьбу Украіны супраць расейскайагрэсіі. Пра гэта я казаў украінцамнядаўна на мітынгу ў Нью-Ёрку, якіправодзілі ўкраінцы супраць агрэсіімаскоўцаў у Азоўскім моры. Усімі сіламі,думкамі і сэрцам нам трэба патрымлівацьбарацьбу ўкраінцаў, бо тут вырашаеццаі наша будучыня.

Паважаныясябры, нягледзячы на ўсе цяжкасьці інахабныя маніфэстацыі ворагаў Беларусі,у мяне жыве перакананьне, што яныпацерпяць паразу ганебна і нікчэмна, анаша сьветлая Беларусь застанецца,адродзіцца, жыве і будзе жыць.

СлаваАйчыне!

Беларусьперадусім!

9сьнежань 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК