РАЗВАЖАНЬНІ РАСЕЙСКАГА ЭМІГРАНТА

Бандаі Гундзяеў

Першза ўсё, трэба разумець, што Расея – гэтакраіна з абсалютна бяспраўным народам,які ня мае ніякіх рычагоў ціску на сваюўладу, ня мае дэмакратычных выбараў. Ігэты народ напампоўваецца прапагандайпраз тэлебачаньне. А людзі, якія больш-меншдумаюць, могуць паддавацца рэпрэсіям.

Авось што тычыцца пуцінскай вярхушкі,Крамля, банды, куды ўваходзіць нехтаГундзяеў, што называе сябе патрыярхам,то гэтая банда, зразумела, не пагодзіцца.У іх абсалютна бандыцкая псіхалогія.Яны змагаюцца за тэрыторыю, якую ў іх“адціснулі”.

Уявіцесабе банду ў Нью-Ёрку, якая кантралюеБруклін. І тут у яе адціснулі Бронкс.Зразумела, яны ніколі з гэтым не пагодзяццаі будуць ўсяляк спрабаваць вярнуцькантроль над тэрыторыяй.

Тамуя мяркую, што гэтая банда з Гундзяевымбудзе ісьці на розныя меры і правакацыі,можа, нават гвалтоўныя дзеяньні. Пакульшто яны чакаюць. Але калі ў іх пачнуцьзабіраць храмы і царкоўную маёмасьць,яны пяройдуць да сур’ёзных дзеяньняў.

Расейскіяўлады і чэкісцкая карумпаваная вярхушкаРПЦ будуць спрабаваць не дапусьціцьпераходу вернікаў Маскоўскага патрыярхатаў Праваслаўную царкву Украіны. Яныўсяляк будуць перашкаджаць гэтаму:чапляцца, наладжваць правакацыі і г.д.Дарэчы, пакуль што няма адчуваньня, штогэты працэс пераходу прыходаў будзелёгкім. Бо пакуль што абсалютнаябольшасьць вернікаў ва Украіне фармальназастаецца прыпісанай да Маскоўскагапатрыярхату. Бо гэтую бітву за сваюўласную царкву Україна яшчэ ня выйграла.Напрыклад, у Эстоніі побач з асобнайЭстонскай праваслаўнай царквой таксамаёсьць і Эстонская праваслаўная царкваМаскоўскага патрыярхату. А ва Украінеільвіная доля вернікаў – у царквеМаскоўскага патрыярхату, а не ў незалежнайад Масквы царкве. Так што ва ўкраінцаўяшчэ наперадзе вялікая праца, каб цалкамрэалізаваць ідэю незалежнай і самастойнайправаслаўнай царквы.

Такімчныам, ідэю “русского міра” яшчэ нельгалічыць пахаванай. “Русскій мір” – гэтаж таксама піяраўскій і паліттэхнічналагічныбрэнд, патрэбны як элемэнт “гібрыднайвайны”, у тым ліку і супраць Украіны.Вайна працягваецца, і гэты брэнд працягваераскручвацца. Адпаведна, расейскамоўныміўкраінцамі яшчэ будуць працягвацьманіпуляваць. Мы яшчэ ўбачым як імібудуць маніпуляваць на прэзыдэнцкіхвыбарах ва Украіне.

Скупленыянемцы

Першза ўсё я падзяліў бы людзей, штосімпатызуюць Расеі, і людзей, штосімпатызуюць пуцінскаму рэжыму і частаангажаваныя ім. У Нямеччыне шмат людзей,што сімпатызуюць Расеі, але пры гэтымненявідзяць або рэзка крытычна настроеныў адносінах да гэтага бандыцкага рэжыму,які захапіў уладу ў Расеі. Аднак ёсьцьі людзі, ангажаваныя Крамлём, буйнымірасейскімі карпарацыямі і алігархамі.Асабліва шмат іх у палітычнай і бізнэсовайэліце Нямеччыны. Людзей у германскайэліце проста купляюць. Усе ведаюцьгісторыю былога канцлера Шродэра, якіспачатку быў куплены “Газпромам”, ацяпер яшчэ і “Роснефтью”. І такіх“шродэраў” даволі шмат. Прычым шматіх у розных сфэрах нямецкай палітыкі ічастках палітычнага спэктру.

Каліказаць пра крайнія “правыя” сілы –“Альтэрнатыву для Нямеччыны”, то гэтаабсалютна прапуцінская партыя, членыякой езьдзяць у Крым, усяляк падтрымліваюцьпуцінскую пазыцыю ў Эўропе па адменесанкцый і інш. Яны ангажаваны Крамлём,і ў нямецкіх СМІ пішуць, што ангажаваныне без карысьці.

Таксамаёсьць вялікая група “разумельнікаў”Пуціна, таксама ангажаваных Крамём,нават у партыі Мэркэль –“Хрысьціянска-дэмакратычны саюзНямеччыны”. Асабліва шмат іх у баварскімпартнёрыХДС – “Хрысьціянскім сацыяльным саюзе”,дзе ёсьць шчыльныя сувязі з расейскімбізнэсам, і шмат людзей ангажаваныя ім.

Сяродсацыял-дэмакратаў ёсьць вялікая групана чале з Шродэрам, да яе далучаецца ібылы міністр замежных справаў Габрыэль,якія таксама ангажаваныя Крамлём. Калірухацца яшчэ “лявей” – партыя “DieLinke”, калякамуністычная партыя. Яназахоўвае традыцыйныя сувязі з Крамлём.У ёй шмат людзей, якія былі яшчэ ў“Сацыялістычнай адзінай партыіНямеччыны”, і яны былі зьвязаны са Штазіі КГБ. Таксама там ёсьць шмат новых імаладых людзей, якія арыентуюцца наКрэмль, зноў жа, як піша нямецкая прэса,не без выгоды.

Якбачым, нямецкае палітычнае поле вельміактыўна інфільтравана пуцінскіміагентамі. Пра гэта пішуць многія нямецкіяаўтары, у тым ліку мой сябра БарысРайтшустэр.

Гэтаёсьць рэчаіснасьць. І, як мы бачым пагісторыі з”Паўночнай плыньню-2”,прапуцінскае лобі ў Нямеччыне вельміўплывовае, і яно можа ўплываць напрыняцьце рашэньняў.

Але,на шчасьце, ёсьць і антыпуцінскія,антыкрамлёўскія сілы ў Нямеччыне. Янытаксама ўплываюць на палітычны курс. ІМэркэль, мабыць, больш сімпатызуемменавіта ім, хаця не заўсёды паводзіцьсябе пасьлядоўўна. Таму санкцыі супрацьРасеі пакуль не адмяняюцца і адмененыня будуць. Прынамсі, да спыненьняпуцінскай агрэсіі на Данбасе.

Тоеж самае тычыцца і Эўропы ў цэлым.Эўрапейскія санкцыі, нягледзячы на ўсенамаганьні і вельмі магутнае эўрапейскаепрапуцінскае лобі, усё ж захаваюцца –здаровы сэнс ім не дазволіць адмяніцьсанкцыі да спыненьня расейскай агрэсііна ўсходзе Украіны. Бо эўрапейскіявыбаршчыкі гэтага не зразумеюць. Усецудоўна бачаць, які гвалт робяць пуцінскіяагрэсары на Данбасе і ў Крыме. Выбаршчыкіне зразумеюць, калі зараз раптам будуцьадменены антырасейскія санкцыі, боПуцін не зрабіў і кроку насустрач Эўропева ўкраінскім пытаньні.

Нагнятаньнеўра-патрыятычнай гістэрыі

Хацямногія ў Расеі і прагаласавалі за Пуціна,выбары ў цэлым былі несапраўднымі іжульніцкімі. Таму, колькі людзей аддалісвае галасы за Пуціна ў сапраўднасьці,ня ведае ніхто. Уладзе трэба былонарысаваць, што больш за 50% выбаршчыкаў(не ад тых, хто прышоў, а ў цэлым)прагаласавалі за Пуціна, і яны зь імпэтамгэтую суму нацягвалі.

Заразрэйтынг прэзыдэнта пачаў падаць. Тады,перад выбарамі, увалілі кучу грошай,падкуплялі выбаршчыкаў, прадпрымалі“папулярныя меры”. А выбары скончыліся– выбаршчыкі сталі нікому не патрэбнымі,і на іхнія галовы пасыпаліся “непапулярныярашэньні” кшталту падвышэньня пэнсійнагаўзросту, падвышэньня падаткаў і г.д. увыніку нават тыя, хто прагаласаваў заПуціна, ачомаліся і зразумелі, што іхчарговым разам падманулі. Таму і пачаўпадаць рэйтынг.

Даякіх мэтадаў можа прыбегнуць Пуцін, кабвыправіць сітуацыю? Ён ведае толькіадзін мэтад – нагнятаньне ўра-патрыятычнайгістэрыі праз тэлебачаньне і піяр. Аледля гэтага будзе неабходная нейкаяінфармацыйная нагода. Так, у свой часён стварыў інфармацыйную нагоду зКрымам, потым – з раскруткай вобразаворага ў асобе Украіны (была цэлая плыньфэйк-ньюз, усялякія “укрыжаваныяхлопчыкі” і іншае). Усё гэта ўжо непрацуе, бо цяпер трэба нешта новае.Напрыклад, Беларусь…

ІгарЭйдман

(Ляйпцыг)

Крыніца:https://glavred.info/chat/872-igor-eydman.html?fbclid=IwAR2maSq4baHSGo6XlK2VV6jk2qdhGO_TQSr0njmtNL2oxpeDXHWUj0Q3_ug