МАСКВА АСЬЦЯРОЖНА ПАЧЫНАЕ ГУЛЯЦЬ “НА БАНК”

Уінтэграцыйнай вайне па захопу Беларусімаскоўскі палітычны крымінал іграе паадных і тых жа нотах: шантаж і палоханьнесатрапа, каб хутчэй здаваў Беларусь.

Звычайнавыпускаюць прапагандысцкі відэаматэрыял,у якім паказваюць ягоныя крымінальныяўчынкі, парушэньні закона ці выцягваюцьнейкіх сьведак, ці схаваныя дакумантыі т. п.

Маскоўскаяпалітмафія такім чынам палохае сваё"дзецішча" Лукашэнку, каб здаваўся,а то, маўляў, усё раскажам пра цябеграмадзтву і міжнароднай супольнасьці-- страціш уладу, невуч.

Наневуча гэта асабліва ня дзейнічае папрычыне, што чхаць яму на грамадзтва,"народзец" і міжнародную супольнасьць.Усё схоплена.

Пасхеме палоханьня быў зроблены чарговывідэаматар'ял фірмы NЕХТА -- "Лукашенко.Уголовные материалы" (паідэалогіі – гэта прафэсійнымаскоўскі праект -- канцэнтрацыя не нагалоўным, а на "паралелях" і нічога-- пра Расею.), якое набрала два мільёныпраглядаў, але рэальна ні на што непаўплывала.

Івось цяпер мы бачым, што Масква як быццамзьбіраецца іграць "на банк" пастарой песьні. У 2018 годзе на Захадвыязджае адзін з бандытаў (быццам бы)"эскадрона сьмерці". Там ён даепаказаньні ў відэа-інтэрв'ю "Нямецкайхвалі" аб забойстве беларускіхпалітыкаў у 90-х гадах (фільм зробленырускай службай, уся група пазначана ўцітрах). Акурат цяпер, у разгар маскоўскагагандлю па інтэграцыі, гэтае відэазьяўляецца ў эфіры. Магчыма, што на Захадпераправілі ні аднаго "сьведку",каб задзейнічаць у справе Эўразьвяз (аМасква -- збоку).

Характэрна,што ў цяперашнім укідзе няма нічогановага, чаго б не было ўжо раней вядомаі пацьверджана пра забойства палітыкаў("сьведка" таксама паўтарае тое,што ўжо вядома). Але шум зроблены, Масквапацірае ручкі, гуляючы лёсам забітыхлюдзей (якія яе не цікавяць). Тыповаяпсіхалогія і карціна канфліктупрапагандысцкай палітыкі.

Маскваўцягнула Лукашэнку ў крымінальныязабойствы, валодае ўлікамі і дакумантамігэтых забойстваў, выкарыстоўвае іх длядасягненьня інтэграцыйнай акупацыіБеларусі шляхам шантажу свайго кліента,каб той падпісаў, што яны патрабуюць.

Уіхным "загашніку" страшылак кліентаяшчэ жахлівы выбух у менскім мэтро (18ахвяр), пасьпешны расстрэл падазраваныхасобаў па недаказанай віне, "узрыўпакетыз сокам", файерверкі, забойствыбізнэсмэнаў і крымінальных "аўтарытэтаў".

Праякія макабарычныя рэчы прыходзіццапісаць. Да чаго дажыліся мы, беларусы!Гэта ж якая цемра ўзьняласявырашаць жыцьцё і будучыню народа.

Зразумела,што супраць бандаў, якія захапілі ўладуў Менску і ў Маскве, мусіць быць грамадзкаямабілізацыя. Але гісторыя, на жаль,паказвае, што, каб застацца, бандыхапаюцца за зброю. Бяз лішніх слоў, удваццаць пяты раз паўтараю: рыхтуймасяда абароны краіны. Усё спатрэбіцца.

17сьнежань 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК