НЯДОБРЫЯ ПАВОДЗІНЫ

Сітуацыя,якая выяўляецца цяпер перад будучайвыбарчай маніпуляцыяй, паказвае, штоможа адбыцца паўтор капаніі 2010 года(магчыма нават з пагромам грамадзянскайсупольнасьці).

Ідзегульня ў перадвыбарчы адбор (т. зв."праймэрыз") герояў рэфэрэндумнайафёры 2004 года (аб вечным "прэзыдэнце").Аб'яўлена, што ў час выбарчай кампаніібудуць патрабаваць няўдзелу Лукашэнкіў выбарах. Калі патрабаваньне ня будзевыканана, тады -- байкот, заклік дапратэстаў і масавыя пратэсты. Гэтатакая, быццам бы "стратэгія".

Штона справе.

1).Патрабаваньні аб няўдзеле Лукашэнкіў выбарах і ціск на рэжым мусяць адбываццада пачатку выбарчай кампаніі, ане ў час яе. З пачаткам кампаніізьменаў у заканадаўстве аб выбарах ізьмены пазыцыяў ня будзе, бо закон недазваляе (аргумэнт рэжыму).Час ўжо страчаны, але яшчэможна было бдагнаць.

Папершай пазыцыі заплянаваны поўны правалі паказана неразуменьне таго, што ўчас выбараў рэжым ні ў чым несаступіць.

2).(Пры невыкананьні патрабаваньняў --аб'явяць байкот, пратэсты і т. п.)

Тут(калі такое адбудзецца) поўная кампрамэтацыяў вачах выбаршчыкаў, якіх агітавалі навыбары, зьбіралі подпісы, абяцалі, апотым кінулі. БАЙКОТ (НЯЎДЗЕЛ) ПАВІНЕНАБ'ЯЎЛЯЦЦА АДРАЗУ.

3).(Масавыя пратэсты).

Угэтай сітуацыі (у сітуацыі няўдзелу ўгаласаваньні) масавых пратэстаў нябудзе. Але калі б яны здарыліся, то ніхтоз квазіапазыцыі да іх не гатовы, ня ведаеяк кіраваць непадрыхтаванымі масавыміпратэстамі, ня ведае што рабіць, якабараняцца і наступаць і як дасягнуцьмэты. (Вымоўны прыклад 2010 год. Таксама2006 г. – авантуры з пратэстантамі Казуліна,Мілінкевіча, няведалішто рабіць зь людзьмі.) Тутпатрэбны БНФ 90-х. Яго ўжо няма.

Вынікамнеабдуманасьці зноў можа стаць разгром,арышты людзей, чарговае разбурэньнеграмадзянскай супольнасьці, зноўрасчараваньне беларусаў. Выглядае, штогэтыя праймар-спаборнікі цалкам гатовыяда чарговай безадказнасьці.

Усёгэта -- схема правакацыі. Усё было.


Каліняма механізму ўплыву на фальсіфікацыйнуюсістэму выбараў, тады нельга ўдзельнічацьу такіх выбарах, бо гэта абазначаепадтрымку рэжыму фалсіфікацыі(забесьпячэньне працы фальсіфікацыйнаймашыны). Тут застаецца толькі байкот(рэальна -- няўдзел ў галасаваньні) іназіраньне за галасаваньнем, кабзабясьпечыць праўдзівую ацэнку выбарчыхманіпуляцыяў. (Ведаючы звычкі хама,мяркую, што ў гэтым годзе інстытутназіральнікаў можа быць ліквідаваны,альбо падменены падставай).

Задачарэжымнай апазыцыі забясьпечыцьнапаўненьне фальшывых выбараў. 25 гадоўяны гэтым рэгулярна займаюцца. Спыніцьіх няпроста, бо і рэжым, і ягоная апазыцыяабапіраюцца на тупіковую сьвядомасьцьэлектарата, якая шырока распаўсюджана.

Неадраджэнскаяплюс пралукашысцкая пастава (у некаторыхасоб) праяўляецца і на ўзроўні гульнявогавыбарчага адбору (у т. зв. "праймэрыз").Людзі ўбачылі, што спаборнікі адборувыступаюць перад беларусамі па-расейскуі на справе падтрымліваюць рэжымнуюрусіфікацыйную палітыку "дзьвюхмоўя".Яны нішчаць у беларусаў надзею наадраджэньне роднай мовы, бо каб адраджацьбеларускую мову ў рэжыме русіфікацыі,трэба на ёй гаварыць.

Зусіх вывертаў выверт з мовай -- гэтасамае шкоднае ў электаральных паводзінахгэтай групы людзей.

1-03-2020г. Зянон Пазьняк