ПРЭЗЭНТАЦЫЯ 95-ГА

(Лістсябрам КХП – БНФ)

Паважаныясябры, 11-га верасьня гэтага года ў ПалацыМастацтва па вуліцы Казлова ўМенску а 19.00 адбудзецца прэзэнтацыякнігі Сяргея Навумчыка "Дзевяностапяты". Гэта кніга з сэрыі гісторыі90-х гадоў пра Беларускую нацыянальнуюрэвалюцыю і барацьбу Беларускага народаі яго выразьніка Народнага Фронту заНезалежнасьць і стварэньне дэмакратычнайбеларускай дзяржавы Рэспублікі Беларусь.Гэта якраз тая тэматыка, якая ненавіснаантыбеларускаму рэжыму і ягонайпадстаўной "апазыцыі". Рэжым і ўсеварожыя вольнай Беларусі сілы імкнуццазамаўчаць, перакруціць і сфальсіфікавацьпадзеі нацыянальнай рэвалюцыі, затаптацьтыя гераічныя дні. Кніга "Дзевяностапяты" пасьвечана якраз апісаньнюнаступу рэакцыі на заваёвы БеларускагаАдраджэньня. Яна напісаная дэпутатамВярхоўнага Савета 12-га скліканьня, аднымз каардынатараў дэпутацкай АпазыцыіБНФ у Вярхоўным Савеце. Аўтар быў сьведкамі ўдзельнікам тых падзей.

Напрэзэнтацыі кніга будзе раздавацца ўякасьці падарунка ўсім прысутным.Паколькі гэта грамадзкае некамэрцыйнаевыданьне ў гандлёвай сетцы гэтай кнігіня будзе.

Прасіўбы сяброў КХП -- БНФ і асабліва дэпутатаўВярхоўнага Савета 12-га скліканьняпрыняць удзел у прэзэнтацыі гэтайпатрэбнай для гісторыі беларускайсвабоды кнігі

9верасьня 2015 г. Зянон Пазьняк